Lekcja muzealna: Jak być bajglem na talerzu pełnym cebularzy (+tłumaczenie na j. białoruski)

Lekcja muzealna z Olą Petrus
Wstęp bezpłatny
Dostępność: Spotkanie odbywa się w sali warsztatowej na piętrze, która jest dostępna jedynie za pomocą schodów. Dostępne będą krzesła oraz poduszki. Dostępne będzie tłumaczenie na j. białoruski.
O programie: „Lekcje muzealne” to nowa inicjatywa QueerMuzeum Warszawa, która otwiera przestrzeń dla głosów osób trans, queerowych, migrantek i migrantów, artystek i artystów, osób Głuchych oraz aktywistek i aktywistów na rzecz praw osób z niepełnosprawnościami. W ramach cyklu zapraszamy te osoby do dzielenia się swoimi perspektywami i poszerzania wiedzy o naszej wspólnej historii i dziedzictwie – w sposób dostępny dla wszystkich. Projekt realizujemy dzięki wsparciu programu grantowego „Kultura Dostępna” Ministerstwa Kultury i Dziedzictwa Narodowego na rok 2026.
Музейная лекцыя: Як быць, калi не з таго цеста спечаны? (з перакладам
на беларускую мову)
Лектарка – Ола Петрус
Уваход вольны.
Даступнасць: Сустрэча адбудзецца ў памяшканні на верхнім паверсе, куды можна дабрацца толькі па лесвіцы. Можна будзе прысесці на крэслы і падушкі. Будзе арганізаваны пераклад на беларускую мову. Падчас лекцыі засяродзімся на іншасці і разнастайнасці. Мы абмяркуем, хто вінаваты ў праблемах, як змагацца з дыскрымінацыяй і як адзначаць сваю ўласную адметнасць (ці адметнасць блізкага чалавека). Таксама закранем важнасць рэпрэзентацыі ў СМІ і папулярнай культуры.
Аб праграме: «Музейныя лекцыі» – гэта новая ініцыятыва Варшаўскага квір-музея, якая адкрывае прастору для галасоў трансгендарных і квір- персон, мігрантак і мігрантаў, мастачак і мастакоў, глухіх асоб, актывістак і актывістаў за правы людзей з інваліднасцю. У рамках цыклу мы запрашаем гэтых людзей падзяліцца сваімі поглядамі і пашырыць веды пра нашу агульную гісторыю і спадчыну – даступным для ўсіх спосабам. Праект падтрымліваецца грантавай праграмай «Даступная культура» Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы на 2026 год.
Біяграфія: Ола Петрус – камікеса, актывістка і адукатарка. Прафесійна выступае на сцэне, расказвае жарты альбо арганізуе буйныя мерапрыемствы. Аўтарка артыкулаў пра поп-культуру. У апошнія гады праводзіла семінары і чытала лекцыі па пытаннях разнастайнасці і інклюзіўнасці ў СМІ і на працоўным месцы. Фота з прыватнага архіва.
